Регистрация
deal.by
  • Свадьба в народном стиле - фото 1 - id-p2404806
  • Свадьба в народном стиле - фото 2 - id-p2404806
  • Свадьба в народном стиле - фото 3 - id-p2404806
  • Свадьба в народном стиле - фото 4 - id-p2404806
  • Свадьба в народном стиле - фото 5 - id-p2404806
  • Свадьба в народном стиле - фото 6 - id-p2404806
  • Свадьба в народном стиле - фото 7 - id-p2404806
  • Свадьба в народном стиле - фото 8 - id-p2404806
Свадьба в народном стиле - фото 1 - id-p2404806
Характеристики и описание
    • Тип услуги
      Услуги организатора свадеб

Вяселле ў беларускім стылі або вяселле па-беларуску – гэта моднае і незвычайнае рашэнне, якое зробіць вашае вяселле асаблівым і непадобным на іншыя!

Сёння ў Беларусь прыйшло шмат заходніх традыцыяў вясельнага абраду: выяздная рэгістрацыя шлюбу, сяброўкі нявесты замест сведак, кіданне букету і падвязкі, фуршэты замест звычайнага застолля, традыцыйныя рушнікі саступілі месца экзатычнай фларыстыцы, а вянок – беласнежнай фаце.

Але калі вы любіце родную культуру і хочаце, каб Вашае вяселле на шматлікія гады запомнілася усім удзельнікам – зрабіце выбар на карысць беларускіх вясельных традыцый і вы не прагадаеце! А мы Вам у гэтым дапаможам!

Святочнае агентства «ГудТайм» прапаноўвае Вам скарыстацца нашымі паслугамі па арганізацыі і правядзенню традыцыйнага беларускага вяселля!

НАШЫЯ ПЕРАВАГІ

Мы маем шматгадовы досвід правядзення вяселляў у беларускай народнай, шляхетнай або сучаснай тэматыцы, а таксама беларускамоўных вяселляў.

Мы ведаем мноства беларускіх звычаяў і традыцый, а с з задавальненнем падзелімся імі для таго, каб Вашае вяселле было напоўненае старадаўнімі абрадамі.

У нас ёсць вялікае мноства незвычайнага старжытнага рэквізіта для дэкору банкетнага залу альба любой іншай пляцоўкі, а таксама для арганізацыі тарыцыйнай конкурснай праграммы.

З намі працуюць лепшыя вядоўцы, якія бездакорна валодаюць беларускай мовай. Калі Вашыя госці прыехалі з-за мяжы або не размаўляюць па-беларуску, то тады магчымае правядзенне вяселля адначасова на рускай, англійскай і беларускай мовах.

Мы робім незвычайную вясельную шоу-праграмму з народнымі і шляхетнымі забавамі, сераднявечным цірамкавалём на выездстаражытнымі танцамі, двубоямі на шаблях, дзідах і мячах ад нашых каскадзёраў, вогненным шоу і выступленнем лепшых фальклорных гуртоў.

Вашае свята будзе суправаджаць старадаўняя музыка, выкананая на сапраўднай беларускай дудзе!

МЕСЦА ПРАВЯДЗЕННЯ

У нас ёсць досвід правядзення тэматычных беларускіх вяселляў на шматлікіх пляцоўках: гэта можа быць Мірскі замак, этнаграфічны музей «Строчыцы», старажытная сядзіба, рэстаран з падыходзячай па стылістыцы залай, вяселле ў шатры, якое будзе дапоўнена паслугамі кейтэрэнгу.

Сыходзячы з Вашых пажаданняў, мы падкажам найбольш падыходзячае месца.

ТЭМАТЫЧНАЯ СТЫЛІЗАЦЫЯ

Вяселле ў беларускім стылі можа быць зладжанае ў розных стылях.

Вам вырашать, ці выберыце Вы правераныя стагоддзямі народныя звычаі з традыцыйнымі вышыванкамі альбо захочаце стаць сапраўднымі шляхціцамі і пабрацца шлюбам ў выкшталцоных строях.

А, можа быць, Вы захочаце зрабіць сваё вяселле падобным на рыцарскую казку або плануеце сучаснае свята па-беларуску?

Якімі б ні былі Вашыя пажаданні, мы напішам для Вас унікальны сцэнар і паклапоцімся пра дакладнае яго выкананнне!

Патэлефануйце нам або напішыце на нашу электронную пошту для таго, каб замовіць беларускае вяселле, што прыемна уразіць Вашых гасцей і запомніцца Вам назаўжды!

Был online: Вчера
11 лет на Deal.by

Свадьба в народном стиле

Услуга
400 руб.
Доставка
Оплата и гарантии